МАЗ перавярнуўся на мосце праз Нёман
4- 3.03.2024, 15:34
- 7,180
Там ідзе капітальны рамонт.
Грузавы МАЗ перавярнуўся на мосце пад Бярозаўкай Лідскага раёна, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося 2 сакавіка блізу 15 гадзін на 28-м кіламетры аўтадарогі Р-11 «Парачаны - Навагрудак - Нясвіж». 61-гадовы жыхар Навагрудскага раёна ехаў на грузавіку ў кірунку Бярозаўкі. Падчас праезду па мосце праз Нёман, на якім зараз праводзяцца працы па капітальным рамонце ў аўто адбылася разгерметызацыя кола. МАЗ уляцеў у бетонную агароджу і перакуліўся, а груз рассыпаўся па дарозе.
На шчасце, кіроўца не пацярпеў. Каб аднавіць рух, работнікам дарожных службаў спатрэбілася 3 гадзіны. Па факце здарэння назначаная праверка.