6 траўня 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Беларусі б'е рэкорды

3
Надвор'е ў Беларусі б'е рэкорды
Фота: Charter97.org

Самым цёплым месцам учора ўдзень было Берасце.

На ўсіх метэастанцыях Беларусі, акрамя Гародні, 30 сакавіка былі абноўленыя дзённыя тэмпературныя рэкорды за ўвесь перыяд метэаназіранняў, піша «Позірк». А ў Менску і яшчэ на 25 метэастанцыях (больш за палову) зафіксаваныя гістарычныя максімумы сакавіка.

Да паўтарэння абсалютнага рэкорду месяца па ўсёй краіне не выстарчыла 0,1°С, вынікае з параўнальнага аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, праведзенага выданнем.

Самым цёплым месцам учора ўдзень было Берасце. Там паветра прагрэлася да +23°C, мясцовы месячны экстрэмум быў перавышаны на 0,4°С (30 сакавіка 1968 года ён складаў +22,6°С). Месячны рэкорд для ўсёй краіны трымаецца з 19 сакавіка 1990 года (+23,1°С у Лельчыцах).

У Менску новы сакавіцкі максімум складае 19,9°С вышэй за нуль (19 сакавіка 1990 года і 23 сакавіка 2014 года было 18,9°С). У Барысаве рэкорд месяца пратрымаўся 121 год - 19,8°С супраць 19,7°С 28 сакавіка 1903 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках