27 лiпеня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Момант удару па расейскім караблі «Сяргей Котаў» паказалі на відэа

26
Момант удару па расейскім караблі «Сяргей Котаў» паказалі на відэа

Пасля выбуху судна пайшло на дно.

Уночы 5 сакавіка ў часова акупаваным Крыме паскардзіліся на шматлікія выбухі. Пазней стала вядома, што ля ўзбярэжжа ўкраінскай паўвыспы быў атакаваны расейскі вайсковы карабель “Сяргей Котаў”.

Відавочцы знялі момант, калі каля борта варожага карабля адбыўся магутны выбух. Адпаведнае відэа апублікавалі расейскія Telegram-каналы.

Таксама на запісе чутная інтэнсіўная страляніна, магчыма з буйнакалібернага кулямёта. Паводле папярэдніх звестак, расейскія захопнікі такім чынам спрабавалі знішчыць марскія дроны, якія атакавалі карабель.

Крыніцы Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ўкраінскія абаронцы знішчылі ў часова акупаваным Крыме патрульны карабель "Сяргей Катоў" Чарнаморскага флоту РФ. Па варожым судне адпрацавалі ўкраінскія марскія дроны. Таксама ў ведамстве дадалі, што лёс экіпажа гэтага расейскага карабля ўдакладняецца.

Патрульны карабель праекта 22160 "Сяргей Котаў" быў узброены 76,2 мм артустаноўкай АК176МА. Таксама на ім была ўсталяваная радыёлакацыйная станцыя "Пазітыў-МК", якая мела радыюс дзеяння на 300 км. Экіпаж судна складаўся з 80 чалавек, таксама карабель быў абсталяваны верталётнай пляцоўкай.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках