16 красавiка 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мусіенка: Лукашэнка трапіў у небяспечную пастку

11
Аляксандр Мусіенка: Лукашэнка трапіў у небяспечную пастку

Каго размесцяць у вайсковым гарадку пад Гомелем?

Указам Лукашэнкі павялічанае фінансаванне будаўніцтва вайсковага мястэчка пад Гомелем.

Сайт Charter97.org пагаварыў з палітычным экспертам, кіраўніком украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандрам Мусіенкам аб тым, з якой мэтай лукашысты яго будуюць:

- Найперш — ім цэлы час трэба чыніць псіхалагічны ціск, маўляў, можа быць наступ на Кіеў. Па-другое, звярніце ўвагу, што будаўніцтва замаруджваецца: трэба ўсё больш часу і грошай.

Лукашэнка імітуе вірлівую дзейнасць падрыхтоўкі да вайны з Украінай. Гэта неабходна для РФ. Пуцін цісне, што такая вайсковая інфраструктура мае быць на мяжы з Украінай, а Лукашэнка яму падыгрывае.

Расея ставіць умовы, што яны хочуць кантраляваць у тым ліку беларуска-ўкраінскую мяжу. Падкрэслю, гэта неабходна не Беларусі, а патрабаванне РФ. На гэтай базе будуць размяшчацца расейскія ФСБоўцы, ГРУўцы, вайскоўцы. У якой колькасці — пакажа час.

Ім гэта неабходна для таго, каб весці выведку, назіранне за беларуска-украінскай мяжой. Гэтае мястэчка — запасны варыянт (немаведама што адбудзецца), каб яны мелі аб'ект вайсковай інфраструктуры. Паўтару, Пуцін такім чынам спрабуе павялічыць прысутнасць на мяжы з Украінай.

Што да падрыхтоўкі беларускіх войскаў, то яны цяпер сапраўды рыхтуюцца на выпадак наступу і вядзення баявых дзеянняў. На сённяшні дзень Лукашэнка знаходзіцца ў небяспечнай пастцы, у якую сам жа сябе і завёў. Цяпер ён спрабуе ввалаводзіць.

- Ці стане гэтае мястэчка пад Гомелем цэллю для УСУ?

- Вы ж бачыце, што УСУ не наносяць удары па тэрыторыі Беларусі. Цяпер маем дылему, бо як толькі ў РФ узнік крызіс з нафтапрадуктамі, то яны павялічылі імпарт з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Мазырскі ж НПЗ знаходзіцца ў зоне дасяжнасці ўкраінскіх дронаў. Мне падаецца, што гэтага вельмі баіцца Лукашэнка, ягоны рэжым і РФ. Што будзе, калі такі ж рэйд, як здзейснілі расейскія ахвотнікі, зробіць, напрыклад, полк імя Кастуся Каліноўскага? Такую імавернасць таксама нельга выключаць.

Уся вайсковая інфраструктуру Беларусі, якую ўладкоўваюць і будуюць у Гомелі і іншых месцах, дзе яны трэнуюцца і рыхтуюць свае спецпадраздзяленні, знаходзіцца ў зоне дасяжнасці УСУ.

Яшчэ адзначу цікавы момант, Лукашэнка надоечы правёў нараду, на якой чарговы раз выказаўся аб Сувалскім калідоры. Думаю, што такім чынам ён злівае інфармацыю аб тым, што Расея і Беларусь усё ж такі могуць (пры пэўных абставінах) разглядаць баявыя дзеянні пераймання гэтага калідора.

Лукашэнка — на гачку Крамля. Але ў той жа час ён спрабуе ратаваць сваю шкуру, адкладаючы пэўныя пастановы і дзеянні. Ім цяпер рухае інстынкт самазахавання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках