«Лукашэнку давядзецца стаяць на каленях перад Пуціным»
15- 14.04.2024, 20:17
- 22,446
Украінскі палітолаг распавёў, як астудзіць запал беларускага дыктатара.
Лукашэнка загаварыў аб магчымым вызваленні нейкага ўчастка Беларусі і ўводзе туды войскаў NATO.
Навошта беларускаму дыктатару спатрэбілася гэта расказваць? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам і пісьменнікам Уладзімірам Цыбулькам:
- Лукашэнку трэба пастаянна трымаць насельніцтва Беларусі ў напружанні, таму што эканоміка асела, а асаблівых перспектыў адысці ад рынку Расеі і доступу да цывілізаваных рынкаў у яго няма. У яго няма магчымасці разарваць гэтае санкцыйнае кола. Таму Лукашэнку даводзіцца сядзець пад пятой у Пуціна і імітаваць нейкую бурную міжнародную актыўнасць візітамі ў Зімбабвэ ці Іран, ну і, адпаведна, запалохваць насельніцтва. Больш у Лукашэнкі інструментаў уплыву, подкупу насельніцтва ўсякімі сацыяльнымі падачкамі няма, але і тэрор таксама перастае працаваць.
Акрамя таго, у схеме, якую ён агучыў, бачна яго тонкае разуменне, за што яго можа трымаць не толькі Пуцін, але і яго ўласная апазіцыя.
Бурны рост вытворчасці рознага роду беспілотнікаў ва Украіне, наяўнасць тут добрай беларускай дыяспары, у тым ліку і вайскоўцаў, стварае прадчуванне ў Лукашэнкі, што калі ён перагне палку ў тэроры свайго насельніцтва, прадстаўнікі апазіцыі могуць разбіць яго «нафтаперапрацоўчыя яйца».
Два ўдары беспілотнікамі па нафтаперапрацоўцы ў Беларусі – і ў краіне не застанецца высокапрыбытковых прадпрыемстваў. Прыйдзецца ўставаць на калені перад Пуціным і клянчыць грошы на падтрыманне нейкага сацыяльнага жыцця ў Беларусі.