3 траўня 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі пакінуць Тавушскую вобласць Арменіі

2
Расейскія памежнікі пакінуць Тавушскую вобласць Арменіі

Пра гэта заявіў Пашынян.

Расейскія памежнікі пакінуць адрэзак мяжы з Азербайджанам у Тавушскай вобласці Арменіі. Пра гэта заявіў армянскі прэм'ер-міністр Нікол Пашынян. Паводле ягоных словаў, памежнікі Арменіі і Азербайджана разам будуць здольныя самастойна ахоўваць мяжу.

Пашынян удакладніў, што расейскія памежныя пасты будуць выведзеныя з памежнай зоны пасля таго, як там пройдзе дэлімітацыя і далейшая дэмаркацыя армяна-азербайджанскай мяжы. Дакладных датаў прэм'ер-міністр не прывёў.

«Расейскія пасты там з'явіліся з адной прычыны. Тое, што адбываецца цяпер, – гэта істотнае змяненне сітуацыі. Гэта значыць, што ў нас няма лініі судакранання, у нас ёсць мяжа, а мяжа – гэта знак міру. Гэта будзе азначаць, што памежнікі Арменіі і Азербайджана будуць супрацоўнічаць адзін з адным і змогуць самастойна ахоўваць мяжу», – цытуе Пашыняна Армянская служба «Радыё Свабода».

Раней стала вядома, што ўлады Арменіі і Азербайджана дамовіліся пра правядзенне дзяржаўных межаў на адрэзках чатырох сёлаў у Тавушскай вобласці Арменіі і чатырох сёлаў у Газахскім раёне Азербайджана. Дамова пра дэлімітацыю межаў будзе заснаваная на палажэннях Алма-Ацінскай дэкларацыі, згодна з якой тэрытарыяльная цэласнасць былых савецкіх рэспублік вызначалася ў межах 1991 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках