3 траўня 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў расказаў, што загубіла расейскага лётчыка-перабежчыка Кузьмінава

25
Буданаў расказаў, што загубіла расейскага лётчыка-перабежчыка Кузьмінава

Гэтая гісторыя паказвае класічную псіхалагічную памылку людзей.

Кіраўнік украінскай выведкі Кірыл Буданаў пракаментаваў забойства расейскага пілота Максіма Кузьмінава, які перавёз гелікаптэр на бок Украіны. Са слоў выведчыка, гэтая гісторыя паказвае класічную псіхалагічную памылку людзей.

«Калі людзі расслабляюцца, у іх з'яўляюцца грошы і яны нібыта пільнуюцца сваёй бяспекі. Але разам з тым жаданне славы засцілае вочы ўсім. І яны пачынаюць казаць «ты ведаеш, хто я?», «вось ты ж нікому, толькі вось табе кажу». Гэтак жа потым пачынаюць выклікаць дзяўчат з РФ, знаёмых ім з мінулага, расказваць, колькі ў іх цяпер шмат грошай, як выдатна яны жывуць у Гішпаніі і, гэтак далей», - растлумачыў выведчык у інтэрв'ю BBC News Украіна.

Кіраўнік ГУВ дадаў, што такія выпадкі з'яўляюцца не адзінкавымі і гэта памылка, якая Украіну таксама напаткала.

«“Гэта таксама трэба прызнаваць. Я ніколі не баяўся прызнаць памылкі і тут тое самае магу сказаць. Трэба было ўсё ж за ім прыглядаць, а не паверыць таму, што «я дарослы, я ведаю, як быць», - адзначыў Буданаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках