4 траўня 2024, Субота, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашыстам не дае спакою поспех Біла Гейтса

84
Лукашыстам не дае спакою поспех Біла Гейтса

Яны жадаюць стварыць сваю аперацыйную сістэму.

У Беларусі плануюць стварыць айчынную аперацыйную сістэму, комплекс офісных праграм і вэб-браўзэр, заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

- Безумоўна, гэта няпростая задача. У нас распрацаваны план дзеянняў для стварэння "лічбавага суверэнітэту", якога мы пільнуемся. Пілотныя праекты - гэта форма супрацоўніцтва з айчыннымі ІТ-распрацоўнікамі, якія з'яўляюцца як пастаўшчыкамі, так і карыстальнікамі заяўленых у якасці ключавых лічбавых развязанняў.

Замяніць Windows, створаны амерыканскім мільярдэрам Білам Гейтсам, задача амбіцыйная. Зрэшты, лукашысты ўжо спрабавалі паўтарыць прадукт яшчэ аднаго амерыканскага мільярдэра – Ілана Маска – Starlink. Выйшла не вельмі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках