Украінскае войска выкарыстоўвае хітрую тактыку на перадавой
3- 29.04.2024, 16:28
- 14,674
Інавацыі завабліваюць расейцаў у пасткі.
Украінскае войска на перадавой перайшло да выкарыстання вельмі эфектыўнай тактыкі дыстанцыйнага мінавання, якая ажыццяўляецца з дапамогай паветраных дронаў. У Сетцы з'явілася відэа, якое дэманструе, як УСУ мінуюць падыходы да сваіх пазіцый, скідаючы супрацьтанкавыя міны пасля дастаўкі іх у пункт закладкі. Падрабязнасці тактыкі апісаў у Facebook спецыяліст у радыёэлектроннай барацьбе Сяргей Флэш.
Хітрасць тактыкі палягае ў тым, што сапёры акупантаў праводзяць праверку дарогі і даюць допуск на праезд расейскай тэхнікі. Аднак праз некалькі гадзін на тую ж дарогу скідаецца міна УСУ, якая падрывае раеійскую бронетэхніку, машыністы якой упэўненыя ў бяспецы шляху.
Акупанты спрабуюць супрацьдзейнічаць гэтай тактыцы, выстаўляючы пасты акустычнага кантролю, бо дроны выдаюць прыкметны шум, які можна пачуць. У адказ на гэтыя захады ўкраінскія вайскоўцы адсочваюць пасты кантролю УС РФ і скідаюць на іх боепрыпасы з дапамогай мабільных дронаў.