27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Словы Лукашэнкі пра вайну - апошні сігнал для Захаду»

54
«Словы Лукашэнкі пра вайну - апошні сігнал для Захаду»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскі вайсковец адрэагаваў на заяву беларускага дыктатара.

Лукашэнка заявіў, што ягоная краіна рыхтуецца да вайны. Ягоныя словы пракаментаваў маёр Узброеных сіл Украіны, намеснік камандзіра 3 асобнай штурмавой брыгады Максім Жорын.

У сваім тэлеграм-канале ён адзначыў, што не думае, што "заўтра будзе наступ з Беларусі на Кіеў". Аднак, паводле слоў Жорына, заявы Лукашэнкі і абвешчаныя пасля гэтага вайсовыя вучэнні трэба разглядаць як элемент падрыхтоўкі да будучага ўдзелу і ў вайне з Украінай, і ў вайне з Еўропай.

“Дэ-факта, Беларусь даўно страціла незалежнасць. З тэрыторыі гэтай вобласці Расеі з першых дзён запускалі ракеты па ўкраінскіх гарадах. Плюс Крэмль заўсёды любіў ваяваць “непатрэбнымі” для Пуціна людзьмі - ад дэбілаў-калабарантаў з АРДЛА да буратаў. Чаму б не задзейнічаць беларусаў, якія ва ўяўленні РФ з'яўляюцца абсалютна законным “рэсурсам”, - напісаў маёр УСУ.

Жорын дадаў, што гэта можа быць "адным з апошніх сігналаў для спалоханага Захаду, што варта ўжо сабрацца і рыхтавацца да вайны".

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках