Акупант падарваўся на матацыкле, наехаўшы на дыстанцыйную міну
9- 12.05.2024, 17:17
- 9,446
![Акупант падарваўся на матацыкле, наехаўшы на дыстанцыйную міну](https://i.c97.org/ai/594836/aux-head-1715523403-20240512_dron_moto_360.jpg)
Відэа.
Баявыя падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны прадаўжаюць наносіць страты расейскім войскам у раёне Бахмута. Яны паспяхова падарвалі акупанта, які ехаў на матацыкле.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
«Падрыў акупанта на матацыкле і два знішчаныя сродкі перамяшчэння – праца памежнікаў брыгады “Помста” на Бахмуцкім кірунку», – напісалі ў ДПСУ.
Паводле інфармацыі ад памежнай службы, расейскі вайсковец наехаў на дыстанцыйную міну, якая была размешчаная загадзя.
«Яшчэ два кінутыя матацыклы знішчылі аператары ўдарных БПЛА», – дадалі памежнікі.