Сілы абароны Украіны сталі больш знішчаць акупантаў і танкаў
4- 13.05.2024, 21:48
- 9,012
Апублікаваная статыстыка.
Украінскія воіны за апошні тыдзень знішчылі расейскіх дронаў, танкаў і баявых машынаў больш, чым за аналагічны перыяд раней.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Міністэрства абароны Украіны.
Ва ўстанове арыентуюцца на звесткі сітуацыйнага цэнтра на мінулым тыдні, а менавіта з 6 да 12 траўня. Гаворка ідзе пра наступныя паказнікі:
асабовы склад – 8730;
танкі – 105;
баявыя браняваныя машыны – 204;
артылерыйскія ўстаноўкі – 237;
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню – 253.

У Мінабароны Украіны прывялі статыстыку, паводле якой становіцца зразумела, што Сілы абароны сталі больш знішчаць расейскіх дронаў, танкаў, баявых браняваных машынаў і асабовага складу. Спад у знішчэнні быў зафіксаваны толькі ў артустаноўках.