26 чэрвеня 2024, Серада, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі вечарынка для падлеткаў скончылася 47 пратаколамі

13
У Гомелі вечарынка для падлеткаў скончылася 47 пратаколамі

І дзвюма «крыміналкамі».

На 47 адміністрацыйных пратаколаў і дзве крымінальныя справы «заважыла» хатняя вечарынка з удзелам падлеткаў у Гомелі. Падрабязнасці парталу «Белка» расказалі ў Савецкім РАУС горада.

Арганізаваў так званую ўпіску ўладальнік кватэры ў 51-м мікрараёне Гомеля. Інфармацыю пра месца і час збору распаўсюдзіў праз мэсэнджары і сацыяльныя сеткі. У выніку прыйшлі «на агеньчык», а дакладней – на алкаголь, 12 чалавек. У асноўным – няпоўнагадовыя. Не ўсе яны нават былі знаёмыя паміж сабой.

Пасля 23.00 на характэрны шум, які даносіцца з кватэры, звярнулі ўвагу суседзі і выклікалі міліцыю. Прыехаўшы, праваахоўнікі знайшлі ў моладзі спіртное і ўсіх павезлі для далейшага разбору ў РАУС.

– Удзельнікі вечарыны прайшлі абавязковы ў такіх выпадках агляд. Высветлілася, што ўсе яны ўжывалі алкаголь. У аддзел адразу ж выклікалі бацькоў, да якіх ужо ўжытыя адміністрацыйныя захады. Для саміх парушальнікаў усё скончылася пастаноўкай на ўлік у наркадыспансеры і інспекцыі ў справах няпоўнагадовых. Установы адукацыі, дзе вучні вучацца, таксама пастаўленыя ў вядомасць, – падзяліўся падрабязнасцямі кіраўнік аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Савецкага РАУС Гомеля Аляксандр Красоўскі.

Але толькі распіццём алкаголю, паводле ягоных словаў, справа не абмежавалася. У тэлефоне ў 20-гадовага ўдзельніка вечарыны супрацоўнікі міліцыі знайшлі здымкі няпоўнагадовай навучэнкі аднаго з каледжаў горада ў аголеным выглядзе. Паколькі хлопец перасылаў фота сваім знаёмым, ягоныя дзеянні заважылі ўжо на артыкул аб вырабе і распаўсюджванні дзіцячай парнаграфіі. Цяпер парушальніку пагражае турэмны тэрмін.

Пра поўнагадовага гаспадара кватэры, дзе падлеткі выпівалі, падчас справаў таксама ўсплылі цікавыя падрабязнасці. За ўхіленне ад войска гамяльчук быў асуджаны да абмежавання волі, але без накіравання ў папраўчую ўстанову. Пасля вечарынкі парушальніку ўзмацнілі жорсткасць пакарання. У выніку хлопец усё ж скіраваўся адбываць тэрмін у калонію.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках