26 чэрвеня 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне ў перапрацоўку адпраўлялі хворую жывёлу

15
На Гомельшчыне ў перапрацоўку адпраўлялі хворую жывёлу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта доўжылася больш за год.

У Калінкавіцкім раёне ў прамысловую перапрацоўку дапускалася хворая жывёла. Гэта доўжылася са студзеня 2023 года да сакавіка 2024-га.

На забой незаконна былі адпраўленыя 807 галоў жывёлы: яны не прайшлі перад адгрузкай абавязковы агляд і ўважаліся за «клінічна нездаровых». Але дазвольныя дакументы на іх былі выдадзеныя.

«Пры гэтым у дакументы былі ўнесеныя недакладныя звесткі пра заканчэнне ў 29 жывёлаў тэрмінаў чакання зніжэння паказнікаў канцэнтрацыі ветэрынарных лекаў пасля іх выкарыстання да дапушчальных значэнняў», – паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.

Гэта ўсё прывяло да таго, што ў прамысловую перапрацоўку больш за год паступала хворая жывёла.

У перавышэнні службовых паўнамоцтваў, чаму і былі дапушчаныя парушэнні, абвінавачваюць кіраўніка мясцовай ветэрынарнай станцыі.

Раённая пракуратура пачала на яго крымінальную справу. Высветлілася, што больш за год абвінавачаны даваў падначаленым незаконныя ўказанні. Пад ягоным кіраўніцтвам яны падпісвалі і выдавалі дазвольныя дакументы на забой «клінічна нездаровай жывёлы».

Так, паводле інфармацыі пракуратуры, кіраўнік ветстанцыі спрабаваў схаваць недахопы і пралікі ў сваёй працы.

Раней у Беларусі былі зафіксаваныя выпадкі, калі мяса загінулай жывёлы прадавалі для харчовых патрэбаў. Пра гэта расказаў Лукашэнка на адной з нарадаў аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.

«Дайшлі да таго, што канфіскоўвалі з жывёламагільнікаў тушы палай буйной рагатай жывёлы, разраблялі іх і прадавалі на мяса насельніцтву», – заявіў ён.

Паводле ягоных словаў, у справе былі задзейнічаныя як ветэрынарныя лекары, так і брыгадзіры, а такія інцыдэнты адзначаліся ў трох раёнах Менскай вобласці: Любанскім, Асіповіцкім і Старадарожскім.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках