17 чэрвеня 2024, панядзелак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заклікаў Байдэна і Сі Цзіньпіна ўзяць удзел у мірным саміце што да Украіны

7
Зяленскі заклікаў Байдэна і Сі Цзіньпіна ўзяць удзел у мірным саміце што да Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Расея на саміт не запрошаная.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю звярнуўся да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і старшыні КНР Сі Цзіньпін з просьбай узяць удзел у мірным саміце наконт Украіны ў Швэйцарыі, які пройдзе ў Люцэрне 15-16 чэрвеня, паведамляе «Голас Амерыкі».

Зяленскі выступіў у англамоўным відэа, запісаным у Харкаве, на фоне абвугленых развалін тыпаграфіі, разбуранай у чацвер у выніку расейскага ракетнага ўдару. Са слоў прэзідэнта Украіны, у мірным саміце возьмуць удзел прадстаўнікі больш як 80 краін.

Пакуль незразумела, ці будзе прысутнічаць на саміце прэзідэнт Байдэн. Пекін, які падтрымлівае цесныя сувязі з Масквой, не паведаміў, ці будзе кітайскі прадстаўнік удзельнічаць у мерапрыемстве.

Расея на саміт не запрошаная.

«Я звяртаюся да лідараў свету, якія ўсё яшчэ застаюцца ў баку ад глабальных намаганняў Глабальнага саміту міру - да прэзідэнта Байдэна, лідара Злучаных Штатаў, і да старшыні Сі, лідара Кітая, - сказаў Зяленскі. – Калі ласка, прадэманструйце сваё лідарства ў прасоўванні міру – сапраўднага міру, а не проста паўзы паміж ударамі».

Зяленскі падкрэсліў, што саміт «пакажа, хто ў свеце сапраўды хоча спыніць вайну».

«Ці хоча Расея дыялогу? Украіна мае самы вялікі ў свеце досвед хлусні з боку Расеі падчас перамоваў, - сказаў прэзідэнт Украіны. - Хлусні, якой Расея, напрыклад, прыкрывала падрыхтоўку гэтай вайны. І менавіта таму неабходныя глабальныя намаганні - Глабальны мірны саміт лідараў, якіх Расея не здолее падмануць. Саміт, які пакажа, хто ў свеце сапраўды хоча спыніць вайну, а не проста заявіць аб спыненні агню, якое непазбежна будзе парушанае расейскімі ракетамі і артылерыяй, як гэта ўжо было дзясяткі, дзясяткі разоў».

Украіна патрабуе поўнага вываду расейскіх войскаў і аднаўлення яе міжнародна прызнаных межаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках