Зяленскі адказаў Пуціну на словы пра легітымнасць
20- 7.06.2024, 21:58
- 24,146
Легітымнасць кіраўніка Крамля прызнае толькі ён сам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў адказ на словы расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна пра нібыта нелегітымнасць прэзідэнта Украіны заявіў, што легітымнасць Пуціна прызнае толькі Пуцін, а ва Украіне прэзідэнта абірае народ.
Пра гэта Зяленскі заявіў падчас супольнага выхаду да прэсы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, піша «Украінская праўда».
«Легітымнасць прэзідэнта Зяленскага – прызнае выключна народ Украіны. Выбірае – народ Украіны і я вельмі ўдзячны за падтрымку. Народ у нас вольны. Мы за гэта, калі дакладна, і ваюем.
Легітымнасць "таварыша" Пуціна прызнае выключна таварыш Пуцін. І выбірае Пуціна – Пуцін. Расейскі народ – гэта дэкарацыя, а актор у іх адзін», – заявіў Зяленскі.