Палітолаг: Лукашэнка – слабое звяно
1- 12.07.2024, 21:56
- 7,560

Кітай можа перагледзець сваю стратэгію працы з Беларуссю.
Ці будзе Кітай ціснуць на Лукашэнку, каб той спыніў эмігранцкі крызіс на мяжы з Еўразвязам? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў палітолагу Дзмітрыю Балкунцу:
– Кітай не будзе ціснуць у гэтым пытанні, ён будзе ўсміхацца і будзе піць з ім гарбату. Я думаю, што гэтага даволі, каб зразумець, як Пекін з ім будзе размаўляць. Нядаўна Лукашэнка сустракаўся з кітайскім лідарам, потым выправіў нечакана ў Кітай Рыжанкова (новы кіраўнік МЗС Беларусі – заўв.) з візітам, відаць, каб нешта рабіць. Але ў гэтым пытанні Лукашэнка з'яўляецца слабым звяном.
Ён сапраўды ўяўляе пагрозу для кітайскай лагістыкі, для шляху, якім тавары з Кітая трапляюць у Еўрапейскі Звяз. Гэта, вядома, непакоіць кітайскі бок і можа прывесці да таго, што Беларусь проста пазбавіцца магчымасці пастаўляць свае тавары на кітайскі рынак. Калі будуць спыненыя чыгуначныя і аўтамабільныя транзітныя перавозкі, гэта прывядзе да таго, што Беларусь не зможа выпраўляць тавары на ўсход. Бо выкарыстоўваюцца пустыя чыгуначныя кантэйнеры для перавозкі беларускіх тавараў у Кітай.
Думаю, што Кітай можа перагледзець сваю стратэгію працы з Беларуссю, сярод іншага – гандлёвыя стасункі, нейкія інвестыцыйныя праекты і іншае. Віной таму з'яўляецца Лукашэнка. У гэтай сітуацыі яго хацелася б зноў папярэдзіць, што ягоныя дзеянні вядуць да разбурэння «беларускага эканамічнага цуду», які ён «будуе».
Лукашэнка ўжо давёў сітуацыю да таго, што неба Беларусі было закрытае для самалётаў. Калі ягоныя дзеянні цяпер прывядуць да яшчэ горшых наступстваў, думаю, што яму лепш за ўсё будзе застрэліцца.