17 лiпеня 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Украіна намацала слабае месца ў расейскай абароне

3
ISW: Украіна намацала слабае месца ў расейскай абароне

У гэтым прызналіся ўлады РФ.

Расейскія губернатары публічна прызналі, што рэгіёны не могуць спадзявацца на расейскую СПА, а павінны самі супрацьдзейнічаць украінскім беспілотнікам.

Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW), атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у глыбіні Расеі працягваюць ціснуць на расейскую сістэму СПА і прымушаюць расейскае вайсковае камандаванне прыярытэтна размяркоўваць абмежаваныя сродкі супрацьпаветранай абароны для прыкрыцця важных, на іх думку, аб'ектаў.

Спадарожнікавыя здымкі ад 6 траўня сведчаць аб тым, што прынамсі сем зенітна-ракетных комплексаў сярэдняй далёкасці "Панцыр-1" абараняюць рэзідэнцыю кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна ў Валдаі.

Кіраўнік маскоўскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій і чалец грамадзянскай кансультатыўнай рады пры Міністэрстве абароны Расеі Руслан Пухаў, заявіў 16 ліпеня, што такое частковае пакрыццё СПА не мае сэнсу ў маштабах, паколькі дазваляе ўкраінскім беспілотнікам абыходзіць расейскае пакрыццё СПА і наносіць удары з непрыкрытых кірункаў.

Аналітыкі зазначаюць, што расейцам, відавочна, не стае сістэм СПА для абароны ўсіх крытычна важных аб'ектаў на захадзе краіны. Пухаў заклікаў расейскіх вайскоўцаў укараніць інавацыйны дэцэнтралізаваны падыход да абароны аб'ектаў у Расеі ад украінскіх беспілотнікаў і папярэдзіў, што ўкраінскія беспілотнікі, магчыма, будуць пранікаць у глыб РФ.

На фоне праблем са СПА, акупанты пачалі фармаваць мабільныя агнявыя групы, якія Украіна паспяхова разгарнула для абароны ад удараў расейскіх беспілотнікаў «Шахед-136/131». Зрэшты, РФ дагэтуль не разгарнула гэтыя групы ў неабходным маштабе для дастатковай абароны крытычна важных аб'ектаў на захадзе.

“Пастаянны ціск на расейскую сістэму супрацьпаветранай абароны прывёў да таго, што асобныя рэгіянальныя органы ўлады проста заявілі, што расейскія кампаніі і мясцовыя органы ўлады не могуць спадзявацца на расейскую супрацьпаветраную абарону федэральнага ўзроўню і павінны забяспечыць уласныя магчымасці супрацьдзеяння беспілотнікам", – піша ISW.

Пухаў прапанаваў, каб расейскія вайскоўцы разгарнулі парк лёгкіх самалётаў для перахопу ўкраінскіх беспілотнікаў. Зрэшты, гэтыя намаганні ўскладніць нізкі ўзровень вытворчасці лёгкіх самалётаў у Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках