Менскія аўтастаянкі падаражэюць
4- 21.07.2024, 18:11
- 2,270
Да 49 рублёў за месяц.
У дзяржаўным аб'яднанні «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» паведамілі пра змяненне тарыфаў з 1 жніўня 2024 года.
З 1 жніўня павышаюцца тарыфы на паслугі захоўвання транспартных сродкаў на аўтастаянках ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».
«Месячны тарыф (базавы) захоўвання транспартнага сродку з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тонаў уключна (легкавы аўтамабіль, вагон легкавы) вызначаецца памерам 49 рублёў», – гаворыцца ў паведамленні.