6 траўня 2026, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найстарэйшай удзельніцы Другой сусветнай вайны ў Беларусі — 106 гадоў

Найстарэйшай удзельніцы Другой сусветнай вайны ў Беларусі — 106 гадоў

Жанчына пражывае ў Мінску.

У Беларусі найстарэйшай удзельніцай «Вялікай Айчыннай вайны» з’яўляецца жанчына з Мінска, якой нядаўна споўнілася 106 гадоў. Сярэдні ўзрост ветэранаў і ўдзельнікаў той вайны ў краіне цяпер складае каля 99 гадоў, а самому маладому з іх — 92 гады, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывае больш за 6 тысяч чалавек, якія атрымліваюць падтрымку як людзі, пэўным чынам звязаныя з вайной.

Пры гэтым варта памятаць, што паводле беларускіх законаў да ветэранаў вайны прыроўнены асобы, якія бралі ўдзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года». Але нават з улікам іх менавіта ветэранаў і ўдзельнікаў — не больш за 10%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках