7 траўня 2026, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Rolling Stones анансавалі выхад 25-га студыёвага альбома

3
The Rolling Stones анансавалі выхад 25-га студыёвага альбома

Ён выйдзе ў ліпені.

Новы студыёвы альбом брытанскага рок-гурта The Rolling Stones выйдзе 10 ліпеня. Назва альбома — Foreign Tongues. У пласцінку ўвойдзе 14 трэкаў, а першы сінгл «In The Stars» гурт апублікаваў ужо сёння.

У Instagram музыканты апублікавалі відэа, на якім Мік Джагер, Кіт Рычардс і Ронні Вуд працуюць у студыі гуказапісу.

Як піша Variety, у запісе новага альбома возьмуць удзел Пол Макартні, фронтмэн The Cure Роберт Сміт і Чад Сміт з Red Hot Chili Peppers. Альбом запісалі менш чым за месяц на студыі Metropolis Studios у Заходнім Лондане. Пласцінку прадзюсаваў Эндру Вот, які працаваў з Лэдзі Гагай, Элтанам Джонам і Озі Осборнам.

Foreign Tongues выходзіць менш чым праз тры гады пасля 24-га альбома гурта Hackney Diamonds, які стаў іх першай студыёвай працай з арыгінальным матэрыялам за 15 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках