7 траўня 2026, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Кітая, які наведваў Беларусь, на радзіме прысуджаны да смяротнай кары

7
Экс-міністр абароны Кітая, які наведваў Беларусь, на радзіме прысуджаны да смяротнай кары

За хабарніцтва.

Двое былых міністраў абароны Кітая, 72-гадовы Вэй Фэнхэ і 68-гадовы Лі Шанфу, 7 мая былі прысуджаныя да смяротнай кары з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады за хабарніцтва, паведаміла агенцтва «Сіньхуа».

Лі Шанфу наведаў Мінск у жніўні 2023 года, дзе сустракаўся, у тым ліку, з Лукашэнкам, які заявіў, што бачанне светапарадку Мінска і Пекіна «поўнасцю супадае», піша «Позірк».

Неўзабаве пасля вяртання з Беларусі ён перастаў з'яўляцца ў публічнай прасторы. У кастрычніку 2023 года стала вядома, што чыноўніка адхілілі ад пасады. У чэрвені 2024 года Камуністычная партыя Кітая абвясціла пра выключэнне былога военачальніка са сваіх шэрагаў за «дысцыплінарныя і прававыя парушэнні» — Лі Шанфу абвінавацілі ў атрыманні хабароў і падкупе іншых асоб.

Смяротная кара з адтэрміноўкай — гэта ўнікальная кітайская мера пакарання, пры якой смяротны прысуд адкладаецца на два гады, асуджаны ўтрымліваецца ў турме, прызначаюцца прымусовыя работы. Калі за гэты тэрмін фігурант не ўчыніць новых наўмысных злачынстваў, кару звычайна замяняюць на пажыццёвае або доўгатэрміновае пазбаўленне волі.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе дзейнічае смяротная кара.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках