Лаўроў упершыню за больш як паўгода пагаварыў з Рубіо
7- 5.05.2026, 22:26
- 6,062
Што абмяркоўвалі.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пагаварыў па тэлефоне з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіо, паведамляе расійскае дыпламатычнае ведамства.
«Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правялі «сверку гадзіннікаў» па бягучай сітуацыі ў міжнародных справах і расійска-амерыканскіх адносінах, а таксама абмеркавалі графік двухбаковых кантактаў. Размова мела канструктыўны і дзелавы характар», — сказана ў публікацыі.
Папярэдні раз Лаўроў і Рубіо размаўлялі па тэлефоне 20 кастрычніка мінулага года. Тады МЗС Расіі паведаміла, што бакі «канструктыўна абмеркавалі» магчымыя канкрэтныя крокі па развіцці дамоўленасцяў, дасягнутых падчас размовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў тым жа месяцы.
Пасля размовы Лаўроў паведаміў, што яны з Рубіо дамовіліся працягваць тэлефонныя кантакты, «каб лепш зразумець, дзе мы знаходзімся і як рухацца ў правільным кірунку».