11 траўня 2026, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы прапанавала Вугоршчыне выйсці з NATO і ЕЗ

31
МЗС Польшчы прапанавала Вугоршчыне выйсці з NATO і ЕЗ

Варшава раскрытыкавала Орбана.

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Барташэўскі, каментуючы апошнія скандальныя заявы прэм'ера Вугоршчыны Віктара Орбана, спытаў, чаму Вугоршчына да гэтага часу застаецца чальцом ЕЗ і NATO, калі гэтыя арганізацыі так ёй не падабаюцца.

«Я сапраўды не разумею, чаму Вугоршчына хоча заставацца ўдзельніцай арганізацый, якія ёй так не падабаюцца і якія, відавочна, дрэнна да яе ставяцца. Чаму (Орбан – рэд.) не стварае звяз з Пуціным і некаторымі аўтарытарнымі дзяржавамі такога тыпу», – паведамляе словы Барташэўскага PAP.

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы таксама зазначыў, што Польшча не вядзе справаў з Расеяй, «у адрозненне ад прэм'ер-міністра Орбана, які знаходзіцца на маргінэсе міжнароднага грамадства – як у Еўрапейскім Звязе, так і ў NATO».

Акрамя таго, ён нагадаў, што цяпер Орбан блакуе 2 мільярды злотых, якія Польшчы завінаваціліся ЕЗ у якасці кампенсацыі за перададзеную Польшчай Украіне ваенную тэхніку.

«Яны там чакаюць кампенсацыі нашай вайсковай дапамогі Украіне. А ён блакуе і заяўляе, што будзе блакаваць і надалей. Раней казалі «Паляк, вугорац, два браты», а тут такая вялікая сварка ў сям'і», – заявіў Барташэўскі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках