7 лiпеня 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне абстралялі штаб-кватэру партыі Шольца

3
У Нямеччыне абстралялі штаб-кватэру партыі Шольца

Інцыдэнт адбыўся яшчэ напрыканцы чэрвеня.

За некалькі тыдняў да зямельных выбараў у Саксоніі невядомыя абстралялі штаб-кватэру партыі СДПН нямецкага канцлера Олафа Шольца.

Пра гэта паведамляе Bild.

Офіс сацыял-дэмакратаў у Саксоніі размешчаны ў старым горадзе Дрэздэна, будынак знаходзіцца побач з мясцовым парламентам на рацэ Эльбе.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы чэрвеня, тады паліцыянты выявілі кулявыя адтуліны ў вокнах на трэцім паверсе, аднак вядома пра гэта стала толькі цяпер.

«Згодна з вынікамі расследавання, пашкоджанні маглі быць нанесеныя агнястрэльнай зброяй. Аднак самі кулі пакуль не знойдзеныя», – паведаміў прадстаўнік паліцыі Карстэн Эгер.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, адтуліны ў шкле адпавядаюць калібру блізу пяці міліметраў. Расследаванне інцыдэнту ўзяла на сябе служба дзяржаўнай бяспекі Нямеччыны.

Сам факт, што пакуль нельга выключыць палітычны матыў такога злачынства, заахвоціў нас разгледзець пытанне аб ужыванні дадатковых захадаў бяспекі. Але зразумела адно: нас не запалохаць ні пры якіх абставінах», – сказаў лідар СДПГ у Саксоніі Хенінг Гоман.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках