7 лiпеня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні з таксістам разлічыліся дзіўнай купюрай

У Гародні з таксістам разлічыліся дзіўнай купюрай

Ёсць нагода праверыць свае гаманцы.

Таксіст з Гародні, пералічваючы выручку пасля начной змены, заўважыў незвычайную купюру. Пра гэта піша партал NewGrodno.

З выгляду яна вельмі падобная на звычайную банкноту Br20. Аднак калі паглядзець больш уважліва, то можна выявіць, што на ёй напісана «дваццаць дублёў».

Гэта сувенірная купюра, якая не з'яўляецца плацежным сродкам. Такія грошы выкарыстоўваюць для розыгрышаў, для здымкаў відэа, каб не псаваць сапраўдныя банкноты.

«За выходныя я правёз 80–90 пасажыраў. Як цяпер вызначыць таго, хто сунуў мне гэтую купюру? Уначы можна было не заўважыць розніцу, але цяпер, вядома, буду больш уважлівы», – расказаў парталу таксіст.

Кіроўца спадзяецца, што ягоная гісторыя паслужыць урокам для іншых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках