5 кастрычнiка 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новага амерыканскага суперніка VW Jetta і Hyundai Elantra рассакрэцілі да прэм'еры

Новага амерыканскага суперніка VW Jetta і Hyundai Elantra рассакрэцілі да прэм'еры

Аўтамабіль абсталююць 1,5-літровым бензінавым турбарухавіком.

У інтэрнэт патрапілі фота Dodge Attitude другога пакалення. Недарагі седан прэзентуюць у жніўні ці верасні. Пра гэта паведамляе мексіканскі сайт Autocosmos (пераклад – «Фокус»).

Менавіта ў Мексіцы будуць вырабляць новы Dodge Attitude. Седан кардынальна зменіцца і пяройдзе з В-класа ў С-клас. Калі мадэль папярэдняга пакалення (яна створана на базе кампактнага Mitsubishi Mirage) дасягала 4,2 м у даўжыню, то новая генерацыя падрасце адразу да 4,7 м. Такім чынам, яе канкурэнтамі будуць Volkswagen Jetta і Hyundai Elantra.

Dodge Attitude – знаёмы незнаёмец, бо ён створаны на базе GAC Empow. Дарэчы, гэта не першы плён супрацоўніцтва канцэрнаў Stellantis і GAC: кітайскія карані мае і новы Dodge Journey.

Dodge Attitude

Дзве мадэлі амаль ідэнтычныя ў профіль, хоць пярэдняя частка Attitude зменена ў фірмовым стылі Dodge. На вечку багажніка размешчаны спойлер.

У салоне на пярэдняй панэлі ўсталяваны два дысплэі з дыяганаллю 7 ці 10,25 цалі. Абʼём багажніка складае 415 л.

Новы GAC Empow абсталяваны 1,5-літровым бензінавым турбарухавіком на 177 к. с. і 7-ступеньчаным робатам. Гэты ж рухавік атрымае і седан Dodge Attitude.

GAC Empow
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках