Кіраўнік СБУ: Ёсць канкрэтныя імёны забойцаў, іх нішто не ўратуе ад правасуддзя
13- 8.07.2024, 16:17
- 15,900
Малюк паабяцаў РФ адплату за сённяшні масаваны напад.
Расейскія акупанты не сыдуць ад справядлівай адплаты і адкажуць за масаваны ўдар 8 ліпеня, заявілі ў Службе бяспекі Украіны.
СБУ атрымалася вызначыць, якой менавіта ракетай войска РФ ударыла па дзіцячай лякарні «Ахмадзіт» у Кіеве. Зброяй расейскіх тэрарыстаў была ракета «Х-101». У спецслужбе ўказалі, што знойдзеныя як аскепкі задняй часткі, так і частка стырна Х-101.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк паабяцаў адплаціць Расеі за сённяшні масаваны напад, удакладніўшы, што РФ будзе плаціць не толькі паводле закону, але і паводле маралі.
«Ёсць канкрэтныя імёны забойцаў. Іх нішто не ўратуе ад правасуддзя», – падкрэсліў генерал-лейтэнант.