6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На польска-беларускай мяжы новыя абмежаванні

29
На польска-беларускай мяжы новыя абмежаванні

Каго не пусцяць у Польшчу?

Пасля ўвядзення новага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі суседнія краіны Еўразвязу паступова ўводзяць усё новыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, піша nashaniva.com.

У Польшчу толькі на ўласным аўто

Палякі перасталі прапускаць праз сваю мяжу аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй, калі ў салоне няма ўладальніка аўто.

Са слоў удзельнікаў пагранічных тэлеграм-чатаў, не прапускаюць нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай.

Таксама пад забарону на ўезд у Польшчу патрапілі транспартныя сродкі, якія належаць юрыдычным асобам.

Атрымліваецца, што заехаць у Польшчу не змогуць і тыя аўтамабілісты, якія набылі аўтамабіль у лізінг.

На што спасылаюцца?

Новыя патрабаванні пачалі дзейнічаць з 9 ліпеня. Таксама ўдзельнікі чатаў зазначаюць, што з 10 ліпеня з Беларусі ў Польшчу больш нельга будзе везці цыгарэты і алкаголь. Такую інфармацыю агучваюць польскія мытнікі.

У прынятым 29 чэрвеня пакеце санкцый і тэхнічным рэгламенце ЕЗ гаворыцца, што кампетэнтныя органы могуць дазволіць на ўмовах, якія яны палічаць мэтазгоднымі, уезд у Саюз транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеянне мытнага кода CN 8703 (легкавыя транспартныя сродкі).

З гэтага вынікае, што кожная краіна Еўразвязу мае права сама вызначаць правілы, паводле якіх яна будзе прапускаць на сваю тэрыторыю транспартныя сродкі з беларускай рэгістрацыяй.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках