Захарава заблыталася ў словах
16- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 10.08.2024, 12:59
- 15,202
Гэта нагадвае мармытанне сабе пад нос.
У сувязі з апошнімі падзеямі ў Курскай вобласці, некаторыя расейскія «афіцыйныя асобы» (Захарава з МЗС, Фадзееў з Рады правоў чалавека пры Пуціну) для характарыстыкі таго, што адбываецца, ужываюць слова «тэрарызм».
«Праваабаронца» Фадзееў абвясціў сёння, што рыхтуе зварот у «міжнародныя органы» з патрабаваннем прызнаць дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці тэрарыстычнымі.
На фоне таго, што Пуцін пачаў 24 лютага (і яшчэ раней – у сакавіку 2014-га), што робіцца амаль два з паловай гады, можна задаць пытанне Фадзееву і Захаравай: «Вы які вынік збіраецеся атрымаць? Што хочаце пачуць?»
Гэта нагадвае мармытанне сабе пад нос. Або «для ўнутранага спажывання».
Хоць не вельмі зразумела, каму ў Расеі гэта сёння цікава. Ва ўсіх нармальных людзей толькі адно пытанне: «Калі ж скончыцца гэтая штодзённая трагедыя?»
Тэлеграм-канал «СерпомПо»