17 жнiўня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць кіраўніка выбарчай камісіі

10
У Менску судзяць кіраўніка выбарчай камісіі

Яму пагражае ад трох да дзесяці год калоніі.

65-гадовага кіраўніка выбарчай камісіі Валерыя Радчанку, які некалькі разоў быў у выбарчых камісіях, судзяць за хабар паводле ч.2 арт.430 КК, піша «Наша ніва». Суд над ім пачаўся ўчора. Яму пагражае ад трох да дзесяці год калоніі.

Паводле інфармацыі рэсурсу, Радчанка працаваў на прадпрыемстве «Макрадор» з 90-х. Пачынаў інжынерам і дарос да намесніка дырэктара ў камерцыйных пытаннях. Гэта вельмі буйное прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя матэрыялы, спецыялізуецца на асфальтабетонных сумесях.

Радчанка быў у выбарчых камісіях як мінімум тройчы: у 2018-м, 2019-м і 2020-м гадах. У 2020-м ён узначальваў камісію №34 у менскіх Шабанах. Як зазначаецца ў матэрыяле, выбары там былі сфальсіфікаваныя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках