17 жнiўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі загарэўся авіяносец «Мінск»

20
У Кітаі загарэўся авіяносец «Мінск»

Стала вядома, як ён тамака апынуўся.

У пятніцу, 16 жніўня, адбыўся пажар на спісаным авіяносцы «Мінск», які стаяў на якары ў порце Наньтун у кітайскай правінцыі Цзянсу цягам 8 гадоў. Аб гэтым паведамілі кітайскія выданні Epoch Times і ifeng.com са спасылкай на мясцовую пажарную службу.

Пажарныя паведамілі, што спісаны авіяносец загарэўся падчас работ па яго дэмантажы і рэканструкцыі. Хоць пажарная служба Наньтуна не ўказала назву авіяносца, адзінымі «спісанымі авіяносцамі» ў Кітаі з'яўляюцца «Кіеў» у Цяньцзіні і «Менск» у Наньтуні, адзначае Ifeng.com.

- Цяпер блізу 9 вечара, і гэты авіяносец гарыць ужо 5 гадзін, - перадае выданне Epoch Times словы аднаго з відавочцаў, якія здымалі відэа. - Паўсюль машыны пажарнай службы, але пажарнікам не ўдаецца падняцца на борт. Увесь верхні палубны комплекс ужо згарэў, карабельная надбудова абрынулася, усё ў жудасным стане.

На паведамленні пажарнай службы, пацярпелых няма, прычына здарэння высвятляецца.

Цяжкі авіяносны крэйсер «Мінск» уступіў у строй у 1978 годзе, ён быў уключаны ў склад Ціхаакіянскага флоту ВМФ СССР. На крэйсеры базаваліся 18 верталётаў Ка-25 і 16 самалётаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Як-38.

У 1993 годзе была прынятая пастанова аб раззбраенні карабля, яго выключэнні са складу ВМФ Расеі. У 1995 году крэйсер выставілі на гандаль, яго набыла паўднёвакарэйская кампанія Young Distribution Corp. за 4,5 млн даляраў.

У 2006 годзе яго перакупіла кітайская кампанія CITIC Shenzhen. Яна зрабіла крэйсер цэнтральным экспанатам тэматычнага парку забаў Minsk World. Парк закрыўся ў 2016 годзе праз зніжэнне колькасці наведвальнікаў пастановай мясцовага ўрада вярнуць сабе зямлю ў гэтым раёне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках