17 жнiўня 2024, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан: Мы недаацанілі смеласць украінцаў

9
Борыс Джонсан: Мы недаацанілі смеласць украінцаў

Экс-прэм'ер Брытаніі заклікаў дазволіць Кіеву біць па РФ заходняй зброяй.

Уварванне ўкраінскіх сіл абароны ў Курскую вобласць краіны-агрэсаркі Расеі прынізіла нелегітымнага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым напісаў былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у калонцы для Daily Mail, апублікаванай 16 жніўня.

Калонка азагалоўленая «Пасля тыдня тактычнага бляску Украіна нарэшце можа пакласці канец гэтай вайне». У ёй Джонсан апісвае, як Пуцін быў раздражнёны падчас дакладу губернатара Курскай вобласці аб пранікненні УСУ на расейскую тэрыторыю.

Са слоў Джонсана, Пуцін думаў, што яго бранятанкавыя калоны захопяць Кіеў за лічаныя дні. Замест гэтага ўкраінскія танкі ўвайшлі ў Расею і прыкладна за тыдзень захапілі больш тэрыторыі, чым расейцы за год.

«Калі Пуцін напаў на Украіну, ён думаў, што неўзабаве ўстановіць марыянетачны рэжым у Кіеве. Цяпер ён выяўляе, што ўкраінцы фактычна захапілі 80 вёсак унутры самой Расеі і стварылі ваенную адміністрацыю ў расейскім горадзе Суджы», - гаворыцца ў артыкуле.

Прарыў у Курску паказаў, што Захад недаацэньвае ўкраінцаў, заяўляе Джонсан. «Мы недаацанілі ўкраінцаў, іх смеласць, іх гатоўнасць зрабіць тое, што людзі ўважалі за немагчымае. І мы хранічна недаацанілі іх чыстую лютасць на расейскага захопніка - глыбокае жаданне ва ўкраінскіх грудзях выгнаць войскі Пуціна з кожнай пядзі ўкраінскай зямлі», - напісаў ён. Джонсан дадаў, што сваім гераізмам украінцы чарговым разам разбурылі міф аб непераможнасці Пуціна.

Былы брытанскі прэм'ер заклікаў «адкінуць недарэчную пуцінафобію» і даць украінцам інструменты, якія ім патрэбны, каб «скончыць працу». Ён растлумачыў, што мае на ўвазе пад гэтым дазвол эфектыўна выкарыстоўваць ужо прадстаўленую зброю.

З яго слоў, адзіны спосаб спыніць расейскія ФАБы - гэта ўдарыць па авіябазах, якія выкарыстоўваюцца гэтымі расейскімі самалётамі, а адзіны спосаб ударыць па гэтых базах - выкарыстоўваць заходнюю зброю, якая ўжо ёсць ва Украіны, напрыклад, амерыканскія ATACMS і брытанскія Storm Shadow.

«Настаў час для Вялікай Брытаніі зноў прадэманстраваць лідарства, праявіць ініцыятыву ў дачыненні да ўрагану Storm Shadow, і астатнія нашы сябры і хаўруснікі рушаць услед яе прыкладу», – падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках