17 жнiўня 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вайна прыйшла ў Барысаглебск»

6
«Вайна прыйшла ў Барысаглебск»

Расейскім Z-патрыётам трывожна ў 350 км ад фронту.

У расейскім горадзе Барысаглебску за 350 км ад украінскіх межаў пачалі ўсталёўваць бетонныя сховішчы.

Вялікая вайна, распачатая Крамлём у 2022 годзе, рухаецца ўглыб тэрыторый РФ.

Аб гэтым адкрыта распавёў Z-патрыёт, здымаючы на відэа наступствы «СВА» ў сваім горадзе, піша dialog.ua.

Аматар вайны паказаў бетонныя хованкі, якія ўлады РФ усталёўваюць побач з нафтабазай у Барысаглебску.

«Гэтае відэа здымаю для тых, хто кажа: «Вайна далёка, вайна мяне не закране». Вось закранула, хлопцы! Гэта наш родны Барысаглебск. Вось нафтабаза. Гэта не Белгародчына, не Шабекіна, не Курская (вобласць - рэд.)... Гэта ўжо вайна, хлопцы! Гэта вайна прыйшла ў Барысаглебск... Гэта ўкрыцце ад дронаў, ад прылётаў, набояў, ракет і ўсяго астатняга. І вось гэтая штука стаіць ужо ў Барысаглебску. Вось кран іх будзе мантаваць, хутчэй за ўсё, на нафтабазе. Так што зараз не кажыце, што вайна нас не закране, яна далёка. Яна вельмі, вельмі блізка», - заявіў Z-патрыёт.

Ён прагназуе, што неўзабаве жыхарам Барысаглебска давядзецца карміць «чужое войска».

Барысаглебск, што ў Варонежскай вобласці, знаходзіцца прыкладна ў 350 км ад украінскай мяжы. У горадзе ёсць некалькі аб'ектаў, якія могуць уяўляць цікавасць для УСУ і з'яўляюцца патэнцыйнымі цэлямі.

У першую чаргу, гэта аэрадром ПКС Расеі «Барысаглебск-2», а таксама некалькі навучальных цэнтраў па падрыхтоўцы вайсковых пілотаў.

Акрамя гэтага, там ёсць некалькі нафтабаз і складоў. Усе яны непасрэдна задзейнічаныя ў агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках