17 жнiўня 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Наступ УСУ ў Курскай вобласці здзівіў NATO

2
Bloomberg: Наступ УСУ ў Курскай вобласці здзівіў NATO

Аперацыя змагла пераканаць Захад у тым, што Украіна ўсё яшчэ мае сілу для перамогі.

УСУ ўжо больш за тыдзень актыўна прасоўваюцца ў Курскай вобласці. Гэтая аперацыя «адным махам» змагла пераканаць Захад у тым, што Украіна ўсё яшчэ мае сілу для перамогі.

Аналітыкі ў матэрыяле Bloomberg паведамілі, што пераважная большасць краін-хаўрусніц ухвалілі дзеянні Украіны ў Курскай вобласці. Зрэшты, былі і тыя, хто баяўся, што ўкраінскі наступ стане прычынай эскалацыі вайны, ці можа негатыўна паўплываць на сітуацыю на Данбасе.

У выданні таксама адзначылі, што міністр абароны Італіі Гвіда Кразета быў вышэйшай службовай асобай краін NATO, які адкрыта крытыкаваў дзеянні Украіны і называў іх эскалацыяй. З яго слоў, дзеянні УСУ ў Курскай вобласці адсоўваюць спыненне агню «ўсё далей і далей».

У той жа час поспехі ўкраінцаў пераканалі большасць заходніх краін у адваротным. Дзякуючы гэтаму, узмацніліся размовы аб неабходнасці скасавання ўсіх абмежаванняў на выкарыстанне заходняй зброі, якіх вымушаная прытрымлівацца Украіна.

У той жа час у матэрыяле зазначаецца, што самым галоўным з'яўляецца той факт, што Курская аперацыя можа змяніць уяўленне Захаду аб баявой сіле Украіны.

Старэйшы дарадца ў пытаннях Расеі і Еўропы ў Інстытуце свету ЗША Дональд Джэнсан расказаў, што адчуванне таго, што Украіна можа с аступіць у вайне, цяпер змянілася «адным махам, што захоплівае дух».

«Мы бачым, што ўкраінцы крэатыўныя, эфектыўныя, імі добра кіруюць. Яны вельмі ўмела абралі слабое месца ў расейскім размяшчэнні ў краіне і выкарыстоўвалі яго», - адзначыў Джэнсан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках