17 жнiўня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія марскія пяхотнікі знялі відэа з насаджанай на кол галавой жаўнера УСУ

Расейскія марскія пяхотнікі знялі відэа з насаджанай на кол галавой жаўнера УСУ

Украіна звярнулася ў ААН.

Z-каналы распаўсюдзілі відэа з расейскім вайскоўцам, які дэманструе кол з насаджанай на яго галавой, сцвярджаючы, што яна належыць жаўнеру Узброеных сіл Украіны (УСУ). У роліку гучаць пагрозы. «Так будзе кожную нашу сустрэчу», – папярэджвае вайсковец у форме з нашыўкай ВМФ, голас якога зменены, а твар закрыты.

Прадстаўнікі расейскай ультраправай радыкальнай групоўкі «Русіч» заявілі, што ў кадры – баец 155-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты, якая належыць да Ціхаакіянскага флоту РФ.

Аналітыкі ўкраінскага праекта DeepState геалакавалі ролік - паводле іх звестак, яго знялі ў Белгародскай вобласці, на мяжы каля КПП «Калацілаўка», дзе 12 жніўня была спроба прарыву УСУ. Генпракуратура Украіны пачала праверку.

У сваю чаргу ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец звярнуўся ў ААН і Чырвоны Крыж. «Такія відэа вораг выкарыстоўвае, каб запалохаць і дэмаралізаваць украінцаў. Аднак гэта толькі ўмацоўвае наша імкненне прыцягнуць да адказнасці кожнага, хто чыніць такія бесчалавечныя зверствы», - заявіў амбудсмэн.

Між тым у некалькіх звязаных з вайскоўцамі ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явіліся папярэджанні аб тым, што УСУ больш не будуць браць у палон байцоў 155-й брыгады. Раней вызведка Мінабароны Украіны высветліла, што вайскоўцы з гэтага расейскага падраздзялення маюць дачыненне да забойстваў мірных жыхароў у Бучы, Ірпені і Гастомелі.

Украінскі ваенны эксперт Канстанцін Машавец пісаў, што 155-ю брыгаду перакінулі ў Курскую вобласць пасля пачатку наступу УСУ. Да гэтага яна была размешчаная на Ваўчанскім кірунку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках