17 жнiўня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі зрабіў важную заяву што да сітуацыі ў Курскай вобласці

5
Зяленскі зрабіў важную заяву што да сітуацыі ў Курскай вобласці

Пасля даклада гетмана УСУ Сырскага.

Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў аб умацаванні пазіцый украінскіх сіл і пашырэнні стабілізаванай тэрыторыі ў Курскай вобласці Расеі, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«На сёння ёсць папаўненне абменнага фонду для нашай дзяржавы. Дзякуй усім жаўнерам і камандзірам, якія бяруць расейскіх вайскоўцаў у палон і гэтым набліжаюць вызваленне нашых воінаў і цывільных, якія ўтрымліваюцца Расеяй», - адзначыў ён.

Таксама даклад Сырскага тычыўся Тарэцкага і Пакроўскага кірункаў фронту ва Украіне.

«За дзень дзясяткі расейскіх штурмаў нашых пазіцый. Але нашы воіны і падраздзяленні робяць усё для знішчэння акупанта і адбіцця штурмаў. Сітуацыя кантралюецца», - дадаў Зяленскі.

Акрамя таго, ён паведаміў, што Украіна працуе над новымі пакетамі падтрымкі ад партнёраў:

«Галоўнае - абмежаванне расейскага наступальнага патэнцыялу і наша дальнабойнасць. Рыхтуем адпаведныя даручэнні ўкраінскім дыпламатам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках