17 жнiўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: УСУ вось-вось замкнуць пастку на рацэ Сейм

5
Эксперт: УСУ вось-вось замкнуць пастку на рацэ Сейм

Вялікая групоўка войск РФ пападае ў аблогу.

На левым флангу Курскага фронту расейскае войска амаль апынулася ў пастцы. Калі не будзе прынятая пастанова аб тэрміновым вывадзе войск, буйная групоўка УС РФ апынецца ў акружэнні.

Пра гэта расказаў у сваім блогу расейскі вайсковы эксперт Ян Мацвееў.

«Украінскія вайскоўцы спрабуюць загнаць расейскія сілы ў пастку. Іх план стаў відавочны пасля разбурэння моста праз раку Сейм... На мяжы ўсё яшчэ знаходзяцца расейскія войскі, у тым ліку каля Цёткіна. Яны які дзень абараняюць пагранпераход ад нападаў УСУ. Выбрацца можна ўсяго па трох мастах ля сёлаў Глушкава, Званнага і Карыжа. Было. Учора разбурылі самы вялікі і зручны — Глушкаўскі… Хутчэй за ўсё, ударылі авіябомбай, якая карэктуецца. Мост абрынуўся цалкам. Аднавіць яго ў момант баявых дзеянняў не атрымаецца ніяк. Мост у Званным ужо атакуюць... А пераправа ў Карыжы проста побач з мяжой (Украіны - рэд.). Расейскім памежнікам і войскам падтрымкі трэба неадкладна выходзіць з гэтага раёна, бо больш выйсці проста няма дзе», - распавёў эксперт.

Ён звярнуў увагу на тое, што РФ ужо пачала наводзіць пантонныя пераправы праз Сейм, каб пераганяць у гэты раён войскі. Гэта вельмі рызыкоўныя манеўры. УС РФ рызыкуе атрымаць паўтарэнне грандыёзнага разгрому пад Белагораўкай.

«Уся гэтая зона ад мяжы да ракі меншая за 20 км. Усякая артылерыя калібру 155 мм дастае з вялікім запасам. Нават РСЗА «Град» дастае. Усе пераправы неадкладна апынуцца пад масаваным абстрэлам», - распавёў Мацвееў.

Ён канстатаваў, што расейскую групоўку трэба выводзіць тэрмінова, пакуль не стала позна. «Ім трэба сыходзіць проста цяпер. Але ці дадуць такі загад? Бо тады УСУ проста і без супраціву зоймуць усю гэтую тэрыторыю. Сітуацыя патавая», - распавёў эксперт.

Ён удакладніў, што для Украіны гэтая тэрыторыя цікавая ў якасці бяспечнага флангу. Заняўшы абарону па рацэ, УСУ змогуць вельмі доўга яго ўтрымліваць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках