17 жнiўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларусы з'ехалі на заробкі ў Расею і зніклі

12
Два беларусы з'ехалі на заробкі ў Расею і зніклі

Апошні раз абодва знаходзіліся на Беларускім вакзале.

Два беларусы з'ехалі на заробкі ў Расею і прапалі. Адзін з іх - 35-гадовы жыхар Смаргоні Аляксандр Новак. 12 жніўня ён знаходзіўся на Беларускім вакзале ў Маскве і меў намер накіравацца ў Менск. З таго часу пра яго нічога невядома.

Прыкметы: рост 180 см, нармальнага целаскладу, валасы цёмна-русыя, на правай руцэ гіпс.

Інфармацыю аб зніклым просяць паведаміць у пошукава-выратавальны атрад «Сірыус» на тэлефон +375 25 633 28 03

Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які знік у Маскве - жыхар вёскі Рачкава Маладзечанскага раёна, 46-гадовы Сяргей Сіняўскі. Вядома, што мужчына знаходзіўся на заробках у Расеі. Апошні раз выходзіў на сувязь 19 ліпеня, таксама паведаміўшы, што знаходзіцца на Беларускім вакзале.

Быў апрануты ў чорную футболку. Рост 177 см, нармальнага целаскладу, валасы русыя. Можа насіць бараду і вусы. На далоні ёсць шнар ад апёку.

Інфармацыю просяць паведамляць у пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад» на тэлефон +375 33 694 77 33.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках