17 жнiўня 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дапамагае РФ «мадэрнізаваць» ударныя БПЛА

16
Лукашэнка дапамагае РФ «мадэрнізаваць» ударныя БПЛА

Працэс наладжаны на заводзе ў Гомелі.

Краіна-агрэсарка Расея выкарыстоўвае магутнасці ВПК Беларусі для вайны супраць Украіны. Зрэшты, беларусы дапамагаюць захопнікам «мадэрнізаваць» іранскія беспілотнікі.

Як паведамляе ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС) са спасылкай на мясцовых жыхароў, на адным з Гомельскіх заводаў расейцы наладзілі працэс афарбоўвання «шахедаў» у чорны колер для маскавання падчас начных запускаў.

«Гаворка ідзе пра імпартаваныя з Ірана Shahed 136. Іх афарбоўка адбываецца ў Беларусі, каб не перагружаць вытворчасць у Елабузе, дзе расейцы збіраюць «шахеды» паводле іранскай тэхналогіі», - адзначылі ў ЦНС.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках