17 жнiўня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі не хацелі выпускаць амерыканца, які праславіўся пасля відэа з дэгустацыяй крывянкі і лівернай каўбасы.

5
З Беларусі не хацелі выпускаць амерыканца, які праславіўся пасля відэа з дэгустацыяй крывянкі і лівернай каўбасы.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

Беларуска, якая жыве ў ЗША, прыязджала на радзіму з мужам-амерыканцам. Перад выездам пара сутыкнулася з юрыдычнай праблемай, праз якой замежніка адмаўляліся выпускаць з Беларусі, распавяла ягоная жонка ў TikTok.

Як піша «Люстэрка», жанчына распавяла, што сама змагла прайсці пашпартны кантроль, а муж - не. Яго адмовіліся выпускаць таму, што ён правёў у Беларусі больш за дзесяць дзён і не прайшоў спецыяльную працэдуру рэгістрацыі для замежнікаў, якая неабходная ў такім выпадку.

@oxanaamerikanka Нам - урок не будущее, а вам - информация к сведению. #беларусь🇧🇾 #рб #минск #аэропорт #самолет #самолеты #перелет #путешествия #путешествияпомиру ♬ original sound - Oxana_amerikanka

- Мы ж думалі, што, калі муж атрымліваў візу, то рэгістрацыя не патрэбная, - падзялілася аўтар відэа.

Развязанне пытання заняло блізу дзвюх гадзін. Амерыканцу трэба было прайсці рэгістрацыю, а для гэтага - назваць адрас, па якім ён жыў у Менску. Адрасу мужчына не ведаў, таму "разам з афіцэрамі шукаў яго па апісанні і Google-мапах".

У выніку адрас атрымалася знайсці, замежнік зарэгістраваўся і заплаціў штраф. Са слоў яго жонкі, сума склала блізу шасці даляраў. У выніку пара змагла пакінуць краіну.

- Шэсць даляраў? Напаўбазавай, ці што, далі? Гэта вельмі рэдкі штраф, - напісаў адзін з карыстальнікаў у каментарах.

- Сказалі, што самы мінімальны, які ёсць у Беларусі, - удакладніла аўтарка відэа ў адказ.

Раней гэтая пара запісала серыю відэа, у якіх мужчына: ацэньвае варэнікі і глазураваныя сыркі, ліверную каўбасу і салёную рыбу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках