18 жнiўня 2024, Нядзеля, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі яшчэ адзін мост у Курскай вобласці

3
УСУ знішчылі яшчэ адзін мост у Курскай вобласці

У расейскіх вайскоўцаў застаецца ўсё менш шанцаў унікнуць «катла».

Расейскія Telegram-каналы заяўляюць, што ўкраінскія войскі знішчылі мост праз раку Сейм каля сяла Званага ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.

Гэтым разам расейцы не робяць заяў наконт таго, чым менавіта быў знішчаны мост. Аднак на апублікаваным фотаздымку відаць вялізная дзірка сярод моста. Напэўна, ён больш не прыдатны для пераезду цяжкім транспартам.

З гэтага вынікае, што ў Глушкаўскім раёне застаўся адзіны мост у сяле Карыжы. Такім чынам, у расейскіх вайскоўцаў, якія маглі застацца ў раёне, амаль не засталося шляхоў пастаўкі ўзбраення і правізіі.

Расейцы заявілі, што УСУ знішчылі яшчэ адзін мост у Курскай вобласці

У пятніцу, 16 жніўня, расейцы заявілі, што Узброеныя сілы Украіны падчас аперацыі ў Курскай вобласці знішчылі мост праз раку Сейм каля сяла Глушкава. Гэты мост з'яўляўся найважнейшай артэрыяй лагістыкі на гэтым абшары.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках