18 жнiўня 2024, Нядзеля, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа, як УСУ знішчылі другі мост у Курскай вобласці

6
З'явілася відэа, як УСУ знішчылі другі мост у Курскай вобласці

Удар нанесла ўкраінская авіяцыя.

Камандуючы Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны Мікалай Аляшчук паказаў, як украінскія абаронцы знішчылі ўжо другі мост на тэрыторыі Курскай вобласці Расеі. Па аб'екце рэзультатыўна адпрацавала авіяцыя.

Эфектныя кадры камандуючы апублікаваў у Telegram. Ён падзякаваў украінскім пілотам за прафесіяналізм і вынік.

«Курскі кірунак. Мінус яшчэ адзін мост! Авіяцыя Паветраных Сіл дакладнымі ўдарамі з паветра працягвае пазбаўляць ворага лагістычных здольнасцяў, што істотна ўплывае на ход баявых дзеянняў», – адзначыў Аляшчук.

Раней расейскія Telegram-каналы пісалі, што Сілы абароны Украіны разбурылі мост праз раку Сейм каля сяла Званнага Курскай вобласці.

У Глушкоўскім раёне застаўся толькі адзін мост у сяле Карыж. Гэта азначае, што ў расейскіх вайскоўцаў, якія могуць знаходзіцца ў гэтым раёне, амаль не засталося шляхоў для пастаўкі ўзбраення і харчоў.

16 жніўня УСУ зруйнавалі мост праз раку Сейм каля вёскі Глушкова Курскай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках