19 жнiўня 2024, панядзелак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Параноік Лукашэнка сапраўды спалохаўся»

10
«Параноік Лукашэнка сапраўды спалохаўся»

Палітолаг пракаментаваў.

Лукашэнка заявіў, што Украіна назапасіла войскі на мяжы з Беларуссю.

Ягоную заяву ў размове з «24 каналам» пракаментаваў палітолаг Валер Дымаў.

На фоне аперацыі УСУ ў Курскай вобласці РФ Лукашэнка сапраўды спалохаўся, што яму можа нешта пагражаць:

- Сам ён нічога не вызначае, бо ім кіруе Пуцін, які, дарэчы, апошнім часам мог павялічыць ціск на Лукашэнку... Ён кажа паранаідальна. Маўляў, можа перакінуць траціну войскаў да мяжы з Украінай. Якую траціну? Ад якіх войскаў?

Я цудоўна ведаю, якая сітуацыя ў Беларусі. Мала таго, што Расея вывезла адтуль тэхніку і набоі, то яшчэ і зараз Беларусь ім аддае ўсё са складоў вайсковых частак.

Між тым, беларускі дыктатар усё яшчэ спрабуе запалохваць супольнасць. Ён таксама заявіў, што Расія, "у выпадку чаго, яму дапаможа":

- Аднак і гэта гучыць камічна, бо Крэмль не можа нават справіцца з уласнай тэрыторыяй, частку якой ужо кантралююць УСУ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках