Украінская авіяцыя ўдарыла па маставых пераправах расейцаў у Курскай вобласці
6- 22.08.2024, 16:24
- 17,946
Удар нанесены кіраванымі авіябомбамі.
Украінская авіяцыя кіраванымі авіябомбамі атакавала дзве маставыя пераправы ў Курскай вобласці. Пра гэта паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.
Адзначым, пасля таго, як УСУ знішчылі тры масты праз раку Сейм у Курскай вобласці РФ, яны ўзяліся за пантонныя пераправы, якія ўзводзяць расейцы.
Вялікая групоўка вайскоўцаў войска РФ (да трох тысяч чалавек) можа быць адрэзаная ад забеспячэння.