27 жнiўня 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У футбольнага клуба БАТЭ новы трэнер

3
У футбольнага клуба БАТЭ новы трэнер

Звольнены з пасады галоўнага трэнера Ігар Крывушэнка таксама будзе працаваць у клубе.

Ігар Крывушэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ. Выконваць абавязкі стырнавога будзе Іван Мігаль, які да гэтага кіраваў другім складам жоўта-сініх.

Перастаноўкі на трэнерскім мастку для заўзятараў не сталі сенсацыяй. Барысаўская каманда слаба пачала сезон і з кожнай гульнёй апускалася ў турнірнай табліцы ўсё ніжэй і ніжэй. Перамены наспявалі.

Канчатковую пастанову кіраўніцтва клуба прыняло пасля матча БАТЭ з «Тарпеда-БелАЗ», у якім барысаўцы саступілі 1:2. Цяпер каманда знаходзіцца на 11-м месцы ў чэмпіянаце Беларусі.

Цікава, што, нягледзячы на гэта, Крывушэнка застанецца працаваць у структуры клуба. У якасці каго, не паведамляецца.

Нагадаем, што гэты спецыяліст прыводзіў барысаўцаў да залатых медалёў у 2006-м і 2007-м, па выніках якіх прызнаваўся найлепшым трэнерам краіны.

Іван Мігаль пакуль будзе выканаўцам абавязкаў. Пры гэтым вядома, што трэнерскі штаб зведае і іншыя змены. Асістэнтам стырнавога стане Віталь Рагожкін.

Каманду БАТЭ-2, якая выступае ў першай лізе, узначаліць Арцём Канцавы, дапамагаць яму будзе Дзмітрый Ліхтаровіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках