4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчэнне падлодкі «Растоў-на-Доне»: ў расейцаў пачалася шпіёнаманія

6
Знішчэнне падлодкі «Растоў-на-Доне»: ў расейцаў пачалася шпіёнаманія

Расейскія камандзіры паведамляюць УСУ аб найлепшых момантах для нанясення ўдараў.

Знішчэнне расейскай падводнай лодкі "Растоў-на-Доне" пераканала кіраўніцтва РФ у наяўнасці шпіёнаў, якія працуюць на Украіну.

Знішчэнне лодкі падагрэе асцярогі расейскіх уладаў аб тым, што шпіёны паведамляюць украінскім камандзірам аб найлепшых момантах для нанясення ўдараў, піша The Telegraph.

Незалежны ваенна-марскі аналітык Х. І. Сатан кажа, што падлодка знаходзілася на рамонце пасля ўкраінскага ўдару крылатай ракетай Storm Shadow.

«Яна была пераведзеная на асобны прычал, дзе заставалася ўразлівай для паўторнага нападу. Насуперак некаторым паведамленням, яна не была поўнасцю адрамантаваная», — дадаў ён.

Нагадаем, 13 верасня 2023 года акупаваны Севастопаль апынуўся пад ракетным нападам, паведамлялася аб маштабным пажары на тэрыторыі марскога завода.

Неўзабаве стала вядома, што падчас нападу атрымалі пашкоджанні падлодка "Растоў-на-Доне" і вялікі дэсантны карабель "Мінск". У сярэдзіне ліпеня паведамлялася, што акупанты нібыта закончылі яе рамонт.

3 жніўня Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў аб эфектыўным знішчэнні падводнай лодкі Чарнаморскага флоту РФ «Растоў-на-Доне».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках