13 снежня 2025, Субота, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны разбамбілі хімзавод расійскага алігарха Ратэнберга

1
Дроны разбамбілі хімзавод расійскага алігарха Ратэнберга

Новыя падрабязнасці атакі ў Варонежскай вобласці РФ.

У ноч на 13 снежня БПЛА нанеслі ўдары па стратэгічных аб'ектах у Варонежскай вобласці Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны хімічны завод «Минудобрения», які вырабляе кампаненты для выбуховых рэчываў, паведамляе «Дыялог.UA» са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.

Паводле інфармацыі Telegram-каналаў, выбухі сёння ўначы прагрымелі ў горадзе Расаш у Варонежскай вобласці. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што пад атаку трапіў завод «Минудобрения», які належыць расійскаму мільярдэру Аркадзю Ратэнбергу.

Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+. Хімічны завод «Минудобрения» выпускае розныя мінеральныя ўгнаенні, уключаючы аміячную салетру, азафаску, вадкую кальцыевую салетру, тэхнічны вадкі аміяк і аміячную ваду.

Некаторыя з гэтых рэчываў выкарыстоўвае расійскі ваенна-прамысловы комплекс пры вытворчасці выбуховых рэчываў і боепрыпасаў. У сувязі з гэтым няма нічога дзіўнага ў тым, што ЗСУ нанеслі ўдар па «Минудобрения».

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў у сваім Telegram-канале пацвердзіў, што ўчора познім вечарам, 12 снежня, і сёння ўначы, 13 снежня, стратэгічныя аб'екты рэгіёна атакавалі дроны. Паводле яго слоў, уначы 13 снежня на тэрыторыі Варонежскай вобласці расійская супрацьпаветраная абарона нібыта збіла чатыры украінскія БПЛА.

Ён прызнаў, што ў выніку «падзення абломкаў БПЛА» пашкоджана адно прамысловае прадпрыемства, але якое менавіта, не ўдакладняецца. Гусеў таксама прызнаў, што з-за пашкоджання абсталявання прыпыненая праца аднаго з цэхаў гэтага прадпрыемства.

Зазначым, што ўначы 13 снежня ЗСУ нанеслі ўдары па стратэгічных і ваенных аб'ектах адразу ў некалькіх рэгіёнах Расіі. Напрыклад, дроны зноў атаквалі Саратаўскі НПЗ, які забяспечвае палівам расійскую армію. На тэрыторыі завода пачаўся пажар. Наступствы ўдару ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках