Яўген Афнагель: Найлепшы дзень!
- 13.12.2025, 20:12
- 3,708
На волю выйшлі героі Беларусі.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Яўген Афнагель пракаментаваў выхад на волю 123 палітвязняў, вызваленых Лукашэнкам пасля перамоваў з дэлегацыяй ЗША сёння, 13 снежня:
— Найлепшы дзень! Віншую з вызваленнем усіх герояў Беларусі, хто сёння выйшаў, усіх, хто іх чакаў і за іх змагаўся.
Сёння адбываецца тое, што камусьці яшчэ ўчора здавалася немагчымым. Заўтра адбудзецца тое, што здаецца немагчымым сёння.
Зазначым, 114 з 123 палітвязняў вывезены на тэрыторыю Украіны. ЗША ў абмен на вызваленне здымаюць санкцыі з беларускага калію.