15 снежня 2025, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дабраволец і палітзняволены жорстка раскрытыкаваў Бабарыку і Калеснікаву

15
Былы дабраволец і палітзняволены жорстка раскрытыкаваў Бабарыку і Калеснікаву

Ён назваў прэс-канферэнцыю «правалам».

Беларускі дабраволец і былы палітзняволены Тарас Аватараў жорстка пракаментаваў прэс-канферэнцыю высланых ва Украіну палітзняволеных. 14 снежня, падчас размовы з журналістамі ў Чарнігаве, былы кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка і кіраўніца яго штаба Марыя Калеснікава адмовіліся казаць пра сваё стаўленне да вайны:

— Карацей, правал. Лабковіч, Бабарыка, Калеснікава — і ніводнага прамога адказу. Хто на каго напаў? Маўчанне. Ці падтрымліваюць беларускіх дабравольцаў? Зноў туман. Замест пазіцыі — «неадназначна». Замест адказнасці — «мы за мір». Словы, якімі прыкрываюць страх называць рэчы сваімі імёнамі. Пасля такога становіцца зразумела: у палітыцы будучыні ім няма чаго рабіць. Не таму, што дрэнныя. А таму, што не вытрымліваюць моманту, калі трэба гаварыць проста і ўголас.

Тарас Аватараў — беларускі дабраволец і былы палітзняволены. У красавіку 2016 года ён быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за незаконны абарот і перамяшчэнне праз мяжу выбуховых рэчываў.

Сам Аватараў заявіў, што гранату яму падкінулі ўжо ў Беларусі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках